Дырэктар Ватыканскага выдавецтва: Бэнэдыкт XVI — вялікі тэолаг з энцыклапедычнымі ведамі |
Святы Айцец |
11.03.2013 14:34 |
Бэнэдыкт XVI здолеў змяніць рэлігійную мову, зрабіўшы яе больш актуальнай, непасрэднай і зразумелай, — падкрэсліў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста ў інтэрв’ю агенцтву італьянскага епіскапату. Па словах святара, Рымскі Пантыфік на пенсіі заслугоўвае Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Як інфармуе Ватыканскае радыё, дырэктар выдавецтва, гаворачы пра недапісаную Пантыфікам энцыкліку аб веры, выказаў гіпотэзу, што яна можа быць выдадзена ў якасці кнігі, і выдавецтва заўсёды адкрытае на тое, каб яе апублікаваць. (AG) |