Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Каталіцкі падручнік па рэлігіі адзначаны дыпломам Міністэрства інфармацыі |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 11.02.2013 12:42 |
|
Падручнік «Гісторыя збаўлення» — гэта ўжо другое выданне дапаможніка па катэхезе для 5 класа. Цяпер яно адрозніваецца не толькі якасцю, але прывабным афармленнем і каляровымі ілюстрацыямі. Яго аўтар — с. Нунэ Цітаян MSF. 52-і Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі — 2013» адбыўся ў межах ХХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая праходзіла ў Мінску з 6 па 10 лютага. (SZh) ![]() |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2013» у намінацыі «Падручнік новага стагоддзя». Такую ўзнагароду ад Міністэрства інфармацыі выдавецтва атрымала за падручнік па катэхезе «Гісторыя збаўлення».
для друку