Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новая кніга выдавецтва «Pro Christo»: пра веру разам з с. Нунэ Цітаян
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.05.2013 22:44

«Крыж і Пасха» — так называецца кніга сястры Нунэ Цітаян MSF, выдадзеная апошнім часам у серыі «Мая вера» выдавецтва «Pro Christo».

Аўтар кнігі — манахіня Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якая нясе сваё служэнне ў Беларусі. Армянка па паходжанні, дзяцінства і юнацтва яна правяла ў Грузіі. Сястра Нунэ — аўтар вучэбных дапаможнікаў па рэлігіі для дзяцей, чалавек глыбокай веры, неабыякавы да праблемаў людзей, якія яе атачаюць. Яна дзеліцца з чытачамі сваімі развагамі над асноўнымі пытаннямі, якія хвалююць кожнага чалавека: пра сэнс чалавечага цярпення і сэнс крыжовай мукі Хрыста, пра спакусу і грэх, пра нашу міласэрнасць да бліжняга і Божую міласэрнасць да нас, пра хлеб штодзённы і Хлеб, які дае жыццё вечнае.

Серыя кніг «Мая вера» заснавана выдавецтвам «Pro Christo» ў 2013 г., які ў Каталіцкім Касцёле абвешчаны Годам веры. Кнігі гэтай серыі дапамогуць чытачам (асабліва моладзі) жыць хрысціянскаю вераю ў сучасным свеце.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.