Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшла кніга апошніх прамоваў Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
07.03.2013 14:49

«Я ніколі не адчуваў сябе ў адзіноце. Апошнія прамовы Бэнэдыкта XVI» — зборнік пад такой назвай, падрыхтаваны ватыканскім выдавецтвам, ужо з’явіўся на паліцах кнігарняў. У яго ўвайшлі тэксты прамоваў Папы на пенсіі за перыяд паміж 11 і 28 лютага — ад абвяшчэння рашэння аб заканчэнні Пантыфікату да пачатку sede vacante.

На вокладцы выдання змешчаны фотаздымак Бэнэдыкта XVI з апошняй агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы Святога Пятра 27 лютага. Назвай кнігі сталі словы, прамоўленыя Папам падчас той сустрэчы з вернікамі: «Я ніколі не адчуваў сябе ў адзіноце, несучы радасць і цяжар служэння на Пасадзе св. Пятра».

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, сярод тэкстаў, змешчаных у кнізе, — прамова Бэнэдыкта XVI падчас кансісторыі 11 лютага, катэхезы з апошніх агульных аўдыенцый, гамілія на святой Імшы ў Папяльцовую сераду, зварот да пробашчаў рымскіх касцёлаў, словы на заканчэнне рэкалекцый для членаў Рымскай Курыі і тэкст «motu proprio» аб зменах у правядзенні канклаву. У завяршэнні кнігі прыводзяцца словы Бэнэдыкта XVI, скіраваныя з лоджыі Апостальскага палацу ў Кастэль Гандольфа на развітанне з вернікамі: «Я просты пілігрым, які пачынае апошні перыяд свайго пілігрымавання па гэтай зямлі».

У спецыяльным паведамленні ватыканскага выдавецтва адзначаецца, што кніга з’яўляецца знакам удзячнасці Бэнэдыкту XVI.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме