| Папа: няхай новыя святыя дапамогуць сваім народам з надзеяй глядзець у будучыню |
| Слова Папы |
| 12.05.2013 17:45 |
|
Папа выказаў пажаданне, каб дзякуючы заступніцтву св. Лаўры ад Кацярыны Сіенскай «Пан даў новы місіянерскі і евангелізацыйны імпульс Касцёлу» і каб «натхнёныя прыкладам згоды і прымірэння гэтай новай святой, умілаваныя сыны Калумбіі працягвалі працаваць на карысць міру і справядлівага развіцця сваёй краіны». Святой Марыі Гвадалупэ Папа даверыў «усіх бедных, хворых і тых, хто ім дапамагае», просячы яе аб заступніцтве за «шляхетны мексіканскі народ, каб ён перамог насілле і небяспеку і ўсё больш прасоўваўся на шляху салідарнасці і братэрскага суіснавання». (AG) |


12 мая перад малітвай «Rеgina Cаeli» папа Францішак звярнуўся да прадстаўнікоў тых краін, з якіх паходзяць новыя святыя, кананізацыя якіх адбылася ў гэты дзень. «Мучанікі з Атранта няхай дапамогуць дарагому італьянскаму народу з надзеяй глядзець у будучыню, верачы ў блізкасць Бога, які ніколі не пакіне, нават у цяжкія моманты», — сказаў Пантыфік.
для друку
Ватыканскае радыё