| Папа Рымскі заклікаў да салідарнасці з хворымі на анкалогію |
| Слова Папы |
| 27.06.2017 14:38 |
|
26 чэрвеня Пантыфік сустрэўся з дэлегацыяй Італьянскай лігі па барацьбе з
ракам. Ён падзякаваў гасцям за спрыянне прафілактыцы анкалагічных
захворванняў, у тым ліку праз фарміраванне культуры жыцця, заснаванай не
на камерцыйных інтарэсах, а на павазе да Божага дару.
Не менш каштоўным з’яўляецца супрацоўніцтва Лігі з пастаўшчыкамі медыцынскіх паслуг, а таксама дапамога сем’ям, хворым на рак, «паколькі служэнне тым, хто пакутуе, гэта хрысціянскі лад жыцця, які палягае на спалучэнні пакоры і цішыні, без пошуку ўзнагароды», як адзначыў папа Францішак. |



для друку
Ватыканскае радыё