Святы Айцец: кардынал Гузар быў глыбока адданы Хрысту |
Слова Папы |
02.06.2017 13:03 |
Папа Францішак выказаў глыбокія спачуванні з прычыны смерці ўкраінскага кардынала Любаміра Гузара, арцыбіскупа Кіеўскага і Галіцкага на пенсіі. Духоўны лідар Украіны памёр 31 мая ва ўзросце 84 гадоў. У тэлеграме на імя старшыні ўкраінскіх грэка-католікаў Вярхоўнага арцыбіскупа Святаслава Шаўчука Святы Айцец нагадвае пра надзвычайную адданасць спачылага кардынала справе «адраджэння Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы», а таксама адзначае «яго стойкую вернасць Хрысту, нягледзячы на цяжкасці і ганенні супраць Царквы». Папа Францішак з удзячнасцю ўзгадвае «плённую апостальскую дзейнасць кардынала дзеля з’яднання грэка-каталіцкіх вернікаў, нашчадкаў сем’яў, якія былі прымусова вывезены з Заходняй Украіны», а таксама пра яго намаганні «ў пошуку новых шляхоў дыялогу і супрацоўніцтва з праваслаўнымі Цэрквамі». Паводле Радио Ватикана |