Патрыярх Тавадрас ІІ: няхай 10 мая будзе святам братэрскай любові католікаў і коптаў |
10.05.2013 16:49 |
Маё пажаданне, каб гэты візіт паклаў пачатак доўгай серыі сустрэч у любові і братэрстве паміж нашымі дзвюма вялікімі Цэрквамі, — сказаў Патрыярх Александрыйскі Тавадрас ІІ у размове са Святым Айцом Францішкам 10 мая. Кіраўнік Копцкай Праваслаўнай Царквы прабывае з візітам у Ватыкане. Патрыярх прапанаваў, каб 10 мая адзначалася кожны год як свята братэрскай любові Касцёла і Копцкай Царквы. Тавадрас ІІ заўважыў, што як Каталіцкі Касцёл, так і Копцкая Царква «разам дзейнічаюць на Блізкім Усходзе на карысць падтрымкі і пашырэння міру ва ўсім свеце», а таксама вядуць экуменічны дыялог, «каб дасягнуць жаданай еднасці». (AG) |