Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Копцкі Патрыярх Александрыі сустрэнецца з Папам
24.04.2013 16:07

11 мая ў Апостальскую Сталіцу прыбудзе кіраўнік Копцкай Царквы Патрыярх Александрыйскі Тавадрас ІІ. Гэты замежны візіт стане першым з часу яго абрання на пасаду Патрыярха ў лістападзе 2012 г.

40 гадоў таму, 5–10 мая 1973 г., папярэдні Патрыярх Александрыйскі Шэнуда ІІІ таксама прабываў у Ватыкане і сустрэўся з Паўлам VI. Плёнам гэтай сустрэчы стала падпісанне Супольнай каталіцка-копцкай дэкларацыі, якая паклала пачатак афіцыйнаму тэалагічнаму дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі.

24 лютага 2000 г. Ян Павел ІІ падчас апостальскага візіту ў Егіпет сустрэўся з Шэнудам ІІІ у яго рэзідэнцыі ў Каіры. «Я перакананы, што Егіпет — сапраўды святое месца, і мы ўсе, якія прыехалі сюды з Рыма, адчуваем сябе тут як дома», — сказаў тады Папа.

Чакаецца, што галоўнымі тэмамі размоваў Тавадраса ІІ з папам Францішкам стануць цяжкая сітуацыя хрысціян у Егіпце, а таксама экуменізм.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме