Папа сустрэўся з Патрыярхам Тавадрасам: праз малітву і дыялог можам зрабіць крокі да еднасці |
Святы Айцец |
10.05.2013 14:47 |
10 мая Святы Айцец Францішак сустрэўся з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ. Візіт іерарха адбыўся ў 40-ю гадавіну падпісання Супольнай каталіцка-копцкай дэкларацыі, якая паклала пачатак афіцыйнаму тэалагічнаму дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі. Падпісанне дэкларацыі папа Францішак назваў важнай вехай на экуменічным шляху. Пантыфік нагадаў пра стварэнне спецыяльнай Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі, якая «прынесла добрыя вынікі і падрыхтавала глебу для больш шырокага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і ўсёй сям’ёй Усходніх Праваслаўных Цэркваў». «Мы рады магчымасці пацвердзіць сёння ўсё тое, што нашы слаўныя папярэднікі ўрачыста абвясцілі, мы рады прызнаць сябе паяднанымі адзіным хростам, асаблівым выразам чаго з’яўляецца наша супольная малітва аб наступленні таго дня, калі, спаўняючы жаданне Пана, мы зможам паяднацца ў адзіным келіху», — сказаў Святы Айцец. (AG) |