Папа: маліцеся за нас, біскупаў і святароў, каб мы служылі людзям |
Слова Папы |
15.05.2013 14:11 |
Маліцца за святароў і біскупаў, каб яны не паддаваліся спакусе грошай і ганарыстасці, але служылі Божаму Народу, заклікаў папа Францішак. Гамілію падчас ранішняй святой Імшы 15 мая Пантыфік засяродзіў на ўрыўку з Дзеяў Апосталаў, дзе святы Павел заклікае старэйшых Касцёла ў Эфесе пільнаваць сябе і ўвесь статак. Гэта, паводле Святога Айца, адна з самых прыгожых старонак Новага Запавету, дзе паказваюцца цудоўныя адносіны біскупа са сваім народам. Папа нагадаў, што біскупы і святары пакліканы захоўваць, будаваць і абараняць давераны ім статак. «Біскуп не ёсць біскупам для самога сябе; ён для людзей, і святар не з’яўляецца святаром для сябе», — адзначыў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |