Святы Айцец: малітва вучыць нас бачыць раны Хрыста на нашых бліжніх |
Слова Папы |
11.05.2013 15:04 |
На тое, што малітва дазваляе выйсці за ўласныя рамкі, адкрывае на Бога і найбольш патрабуючых, звярнуў увагу папа Францішак падчас Эўхарыстыі 11 мая ў капліцы Дома св. Марты. Пантыфік паразважаў над евангельскімі словамі: «калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам». Па словах Папы, у іх утрымліваецца канкрэтнае пасланне: «Айцец дасць нам усё, але заўжды ў імя Езуса». «Езус заклікае нас мець давер да сваёй мукі, давяраць Яго перамозе над смерцю, давяраць Яго ранам. Ён святар, і Яго раны – гэта ахвяра. Гэта нас напаўняе даверам і мужнасцю для малітвы», — сказаў Святы Айцец, якога цытуе Ватыканскае радыё. Паводле Пантыфіка, сапраўднай малітвай з’яўляецца зыход з самога сябе да Айца ў імя Езуса, і навучыцца такому «зыходу» можна толькі праз набліжэнне да ранаў асобаў найбольш патрабуючых. (AG) |