Папа Францішак: Дух Святы вучыць нас памяці |
Слова Папы |
13.05.2013 15:13 |
«Хрысціянін без памяці — гэта не сапраўдны хрысціянін», — звярнуў увагу папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 13 мая. У гаміліі Пантыфік узгадаў фрагмент з Дзеяў Апосталаў, дзе гаворыцца пра некаторых вучняў, якія «не чулі, што існуе Святы Дух». Паводле Папы, гэтыя словы з’яўляюцца актуальнымі і для многіх сучасных вернікаў. «Сёння многія хрысціяне не ведаюць, хто такі Дух Святы і які Ён. Часам можна пачуць: „Я маю добрыя адносіны з Айцом і Сынам, таму што ў „Ойча наш” малюся Айцу, прымаю камунію з Сынам, але са Святым Духам не ведаю, што рабіць...”. Ці кажуць: „Святы Дух — гэта голуб, які дае сем падарункаў”. Так, бедны Дух Святы заўсёды застаецца на апошнім месцы і не знаходзіць належнага месца ў нашым жыцці», — адзначыў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |