Папа падпісаў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў |
Святы Айцец
|
03.05.2013 13:55 |
Папа Францішак зацвердзіў некалькі дэкрэтаў аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў. 2 мая Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Сярод кандыдытаў да хвалы алтара вернікі, якія сведчылі пра Хрыста ў розных асяродках і рознымі чынамі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, першы дэкрэт датычыўся прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Крыстыны Савойскай, каралевы абедзвюх Сіцылій, якая памерла ў 1836 г. у Неапалі. За сваё жыццё яна праславілася сярод людзей дабрынёй, верай і любоўю да справаў міласэрнасці. Працэс беатыфікацыі каралевы Марыі Крыстыны пачаўся адразу пасля яе смерці.
Таксама Папа падпісаў дэкрэт аб прызнанні цуду, здзейненага праз заступніцтва свецкай верніцы Слугі Божай Марыі Баланьезэ — італьянскай містычкі ХХ ст.
Акрамя таго, Святы Айцец пацвердзіў гераічнасць цнотаў двух заснавальнікаў манаскіх супольнасцяў: іспанскага святара Джоакіна Расэла і Фэра і польскай законніцы Марыі Тэрэзы ад св. Юзафа, заснавальніцы кангрэгацыі кармэлітак ад Дзіцятка Езус. (AG)
|