Тры дакументы, якія рэгулююць перыяд sede vacante |
Дзяржава Ватыкан |
08.03.2013 13:15 |
Ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, нагадаў, што перыяд sede vacante рэгулююць тры асобныя дакументы: Апостальская канстытуцыя «Universi Dominici Gregis», апошняе «motu proprio» Бэнэдыкта ХVI і Кодэкс кананічнага права. Святар адзначыў, што Кодэкс кананічнага права — гэта ўніверсальны закон, які абмяркоўвае ўсе найбольш фундаментальныя аспекты жыцця Касцёла і прадугледжвае адмаўленне Пантыфіка ад Пасаду св. Пятра. (AG) |