| Новым Папам абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа, які ўзяў сабе імя Францішак | 
| Беларусь | 
| 13.03.2013 22:18 | 
| 
 У 21 гадзіну 6 хвілін (па беларускім часе) з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў белы дым, пачалі біць званы базылікі Святога Пятра, а праз некаторы час кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран абвясціў імя Папы, да гэтага — кардынала Берголіа, які ўзяў сабе імя Францішак. Праз некалькі хвілін сам новаабраны Папа выйшаў на лоджыю, каб прывітаць вернікаў. Новы Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Амерыкі і з Лацінскай Амерыкі ў прыватнасці. Першы Пантыфік-езуіт. Яму 76 гадоў. Яго папярэднік, сённяшні Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, 11 лютага падчас кансісторыі ў Апостальскай Сталіцы, абвясціў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра. Новаабраны Папа Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям'і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і. Папа Францішак абраны на адным з самых кароткіх канклаваў у гісторыі — на другі яго дзень.  (AG)     | 












 Новым Папам абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа. Яго абранне адбылося 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву.
Новым Папам абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа. Яго абранне адбылося 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву. для друку
 для друку
