Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане выпусцяць манету ў гадавіну смерці святых Пятра і Паўла
Дзяржава Ватыкан
12.05.2017 11:02

Да 1950-й гадавіны мучаніцкай смерці святых апосталаў Пятра і Паўла Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел 1 чэрвеня выпусціць манету наміналам у 2 еўра.

Графічнае афармленне распрацавала італьянскі скульптар Габрыэла Цітола. На ёй прадстаўлены два святыя і два характэрныя для іх іканаграфічныя сімвалы — ключы і меч. Як у заяве ватыканскай структуры, першы спасылаецца на перадачу Езусам св. Пятру ключоў ад Валадарства нябеснага, а другі — на жыццё і мучаніцкую смерць св. Паўла.

Дыяметр манеты складзе 25,75 мм, вага — 8,50 г., тыраж — 80 тыс. Набыць яе можна будзе за 18 еўра. Таксама юбілейная манета выйдзе ў версіі Proof тыражом у 10 тыс. і коштам 37 еўра. Чаканкай зоймецца італьянскі манетны двор.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.