Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы дапаможнік па катэхезе. Цяпер каляровы
Беларусь
06.12.2012 11:26

Выйшаў у свет дапаможнік па катэхезе для 5 класа. Гэта ўжо другое яго выданне. Цяпер яно адрозніваецца не толькі якасцю, але прывабным афармленнем і каляровымі ілюстрацыямі.

У падручніку пад назвай «Гісторыя збаўлення» даступна прадстаўлена гісторыя Старога Запавету і праведзены паралелі да сённяшніх дзён, што дапамагае дзецям лепш зразумець змест Святога Пісання. Матэрыял тлумачыцца таксама пасродкам крыжаванак, дапаможных пытанняў, гульняў, рэбусаў.

Канспекты заняткаў для катэхетаў па гэтым падручніку (а таксама для іншых класаў) знаходзіцца на нашым сайце ў раздзеле «Credo».

Як паведаміла аўтар кнігі с. Нунэ Цітаян, набыць падручнік можна будзе ў кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25). Тэлефон кнігарні: +375 17 293 17 53.

Святлана Жылевіч

 

 
 


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.