Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі ўсіх канфесій і няверуючыя запрашаюцца на катэхезы ў гомельскі касцёл
Беларусь - Пінская дыяцэзія
18.01.2013 14:16

21 студзеня ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці пачынаюцца штогадовыя катэхетычныя сустрэчы для вернікаў усіх канфесій, а таксама тых, хто не верыць у Бога. Сустрэчы будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 19.30.

Як інфармуе сайт гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці, на сустрэчах будзе весціся гаворка аб асновах хрысціянскага вучэння, аб гісторыі выратавання, аб тым, чаму Хрыстус прыйшоў да людзей. Удзельнікам будзе дадзена магчымасць даведацца пра глыбіні чалавечай душы і пра сутнасць чалавека. Катэхезы адкрыюць шлях узрастання ў веры.

Штогадовыя катэхезы ў гомельскім касцёле для дарослых і моладзі будуць праводзіцца ўжо ў 21-ы раз.

«З-за розных абставінаў у жыцці, у якіх большасць з нас знаходзілася, нам ніхто не перадаваў веры, не вучыў верыць, ніхто не ўводзіў у таямніцу жыцця хрысціянскай верай. І тое, што мы маем, — гэта часта толькі нейкія азбукі, асобная інфармацыя аб тым, што такое хрысціянства, хто такі хрысціянін, як жыць па-хрысціянску. Большасць у грамадстве мае сваё меркаванне на гэты конт, якое абсалютна не супадае з хрысціянскай традыцыяй. Таму цяжка сказаць аб гэтых людзях, што яны хрысціяне, — адзначае ксёндз Славамір Ласкоўскі. — Задума катэхез у тым, каб даць чалавеку штуршок у руху да шляху хрысціянскага ўзрастання ў веры, на якім крок за крокам чалавек рыхтуецца да хрышчэння або, будучы ахрышчаным, паступова развівае гэты дар».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.