Дом міласэрнасці ў Гомелі аднавіў харчаванне для бяздомных |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
07.05.2013 14:45 |
Абед для ўсіх беднякоў, праўда, пры адной умове — неабходна быць цвярозым. Дапамагалі сёстрам у гатаванні і арганізацыі абеду вернікі і замежныя госці гомельскай парафіі. Прысутны кс. Дамінік Шыманскі зачытаў Евангелле і нагадаў, што з Хрыстом магчыма ўсё: кінуць піць, знайсці працу, пачаць новае жыццё. Рамонт у Доме міласэрнасці яшчэ працягваецца. Пасля яго заканчэння на другім паверсе будынка сёстры змогуць утрымліваць хворых бяздомных людзей. Пакуль што парафія ў Гомелі застаецца адзінай, дзе працуюць сёстры з Ордэна Сясцёр Місіянерак Любові, заснаванага благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты. Сёстры займаюцца доглядам і лячэннем некалькіх дзясяткаў мужчын і жанчын, што апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання, падтрымліваюць іх духоўна і псіхалагічна. Дапамагаюць у гэтым і вернікі парафіі, ахвяруючы адзенне, абутак, посуд ці ежу. Паводле www.gomel.catholic.by (SZh) ![]() |