Католікі Гомеля распачалі вулічную евангелізацыю |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
09.04.2013 11:38 |
У Гомелі евангелізацыя праходзіла на пляцы перад касцёлам, паколькі на масавае мерапрыемства на вуліцы неабходны адпаведны дазвол уладаў. Як паведамляе gomel.catholic.by, першая евангелізацыйная сустрэча працягвалася каля гадзіны. Католікі спявалі пра ўваскрасенне Хрыста і сведчылі пра асабістую сустрэчу з Хрыстом у сваім жыцці. Некаторыя прахожыя спыняліся і распытвалі пра Бога, далучаліся да акцыі. Цяпер такія сустрэчы будуць праводзіцца кожную нядзелю да 5 мая ўключна ў 13.30. (SZh) ![]() |