Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі плануецца адрадзіць парафію Унебаўзяцця Божай Маці
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.01.2013 11:48

У Гомелі плануецца адрадзіць касцёл Унебаўзяцця Божай Маці, які быў разбураны ў савецкі час. У бліжэйшы час у гарвыканкам будзе пададзена заява на рэгістрацыю новай парафіі.

Як інфармуе сайт гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці, на святочным набажэнстве Хросту Пана біскуп Казімір Велікаселец сказаў вернікам пра гэты намер і папрасіў унесці ў спісы прозвішчы тых, хто жыве ў Савецкім раёне горада, дзе запланавана адкрыццё парафіі.

«Мы пакліканы быць сучаснымі апосталамі, бо многія людзі да гэтага часу не ведаюць Бога», — адзначыў біскуп, словы якога прыводзіць гомельскі партал. Іерарх заклікаў вернікаў «даваць сведчанні, ісці самім і весці іншых да Бога».

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці яшчэ да рэвалюцыі размяшчаўся ў Гомелі на месцы цяперашняй плошчы Леніна (тады — Кірмашовай), прыкладна ў тым месцы, дзе зараз стаяць Драматычны тэатр і будынак Белтэлекама. У 1940 годзе бальшавікі разбурылі храм.

У мінулым годзе ў Гомелі была зарэгістравана другая рыма-каталіцкая парафія — Анёлаў Ахоўнікаў. Планы па будаўніцтве касцёла ў Навабеліцкім раёне застаюцца ў сіле. А пакуль у Гомелі ёсць толькі адзін каталіцкі храм — Нараджэння Божай Маці па адрасе вул. Савецкая, 118.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме