Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Казімір Велікаселец святкаваў Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень з вернікамі Мазыра
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.04.2013 10:34

Над сэнсам і каштоўнасцю пакутаў, якія сталі абавязковым прадвесцем збаўлення свету, разам з католікамі Мазыра разважаў у дні Святога Пасхальнага Трыдуума і Вялікадня дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Як адзначыў іерарх, «пакуты не толькі маюць сэнс, яны неабходныя», бо «цярпліва прымаючы пакуты, мы ўдзельнічаем ў справе адкуплення свету». «Чалавека страшаць не столькі пакуты, колькі іх бессэнсоўнасць, — працягваў біскуп Велікаселец. — Хрыстус, Яго крыжовая мука і ўваскрасенне надалі пакутам сэнс і тым самым вырвалі ў д’ябла самую атрутную зброю — адчай».

Віншуючы парафіяльную супольнасць з Вялікаднем, біскуп заклікаў прысутных «імкнуцца да вечнага жыцця з Богам і спаўнення Яго волі, а гэта значыць верыць у Бога, маліцца, захоўваць Яго запаведзі і прымаць сакрамэнты». Тады можна будзе, нягледзячы на ўсведамленне сваіх слабасцяў, годна і гучна прамовіць: «Аллелюя! Хрыстус уваскрос!»

(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме