Масква: 65 тысяч праваслаўных сабраліся на малітву ў адказ на блюзнерствы, учыненыя ў святынях |
25.04.2012 16:28 |
Каля 65 тысяч чалавек сабраліся на малітоўным стаянні ў Маскве 22 красавіка 2012 г. Разам з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам за Расію, яе народ і Царкву маліліся вернікі 17 епархій. Рашэнне аб правядзенні ўсерасійскага малебна, як паведамляе агенцтва «Интерфакс», было прынята Вышэйшай царкоўнай радай як адказ на блюзнерствы, здзейсненыя ў апошнія месяцы. Апаганьванне святыняў распачалося 21 лютага з блюзнерства ў храме Хрыста Збаўцы — «панк-малебна» ўдзельніц гурта «Pussy Riot». 6 сакавіка ў саборы Вялікага Усцюга мужчына нанёс сякерай удары па 30 іконах. 18 сакавіка ў беларускім Мазыры святыня была апаганена надпісамі. 20 сакавіка ў Пакроўскі кафедральны сабор Нявіннамыска ўварваўся чалавек, які ламаў іконы, утыркаў нож у паклонны крыж, збіў святара, зламаў царскія брамы і апаганіў алтар. |