У Гомелі пачаліся сустрэчы студэнцкай моладзі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
02.10.2012 10:46 |
Пятніца 28 верасня стала асаблівым днём для моладзі і акадэмічных колаў Гомеля. У гэты дзень адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча студэнцкай і працуючай моладзі з кс. Андрэем Рылкам — новапрызначаным акадэмічным душпастырам горада. Не сакрэт, што ў Гомелі — другім па велічыні горадзе краіны — навучаюцца дзясяткі тысяч студэнтаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. Многія з гэтых маладых людзей з’яўляюцца католікамі. У сувязі з гэтым мясцовы ардынарый — біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка — паклапаціўся аб тым, каб каталіцкая студэнцкая моладзь горада атрымала свайго спецыяльнага душпастыра. Напярэдадні сустрэчы з моладдзю кс. Андрэй Рылка сустрэўся з прадстаўнікамі выкладчыцкіх колаў і абмеркаваў з імі стан і перспектывы пастырскай апекі над акадэмічным асяроддзем. Пасля святой Імшы студэнты разам з мясцовымі святарамі і новапрызначаным душпастырам сабраліся на арганізацыйную сустрэчу. Між іншым, былі вызначаны дні студэнцкіх сустрэч, моладзевых набажэнстваў, абмеркаваны перспектывы рэгіянальных і дыяцэзіяльных малітоўных сустрэч моладзі. (AG) |