У Гомелі ўпершыню прайшла дыяцэзіяльная сустрэча моладзі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
11.02.2013 15:42 |
Школьнікі, студэнты і працуючая моладзь з жывой цікавасцю ўдзельнічалі ў духоўных практыкаваннях, бо рыхтавалі сустрэчу іх аднагодкі — моладзь з гомельскай парафіі. Аб граху, рэлігійнай крывадушнасці, ідалапаклонстве ў сучасным свеце, пра сэнс ахвяры Хрыста, малітву і любоў з моладдзю гаварылі на мове яркіх і крэатыўных сцэнак і відэапрэзентацый. Моладзь працавала ў групах, разважаючы над сваімі асабістымі зносінамі з Богам, спявала і танцавала. Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, пасля катэхезы аб пакаянні і прабачэнні, пабудаванай на прыпавесці аб марнатраўным сыне, была магчымасць споведзі. Сустрэча завяршылася Эўхарыстыяй і малітвай перад прывезенай у Гомель копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. (SZh) |