У Санкт-Пецярбургу праходзіць кангрэс па ўдасканаленні катэхетычнай дзейнасці |
31.01.2013 12:08 |
У Санкт-Пецярбургу (Расія) з 29 студзеня па 1 лютага праходзіць Усерасійскі кангрэс «Шлях да пасхальнай таямніцы веры». Больш за 70 прадстаўнікоў чатырох дыяцэзій краіны шукаюць шлях удасканалення дапамогі новым вернікам, якія ўступаюць у Касцёл. Старшыня камісіі па катэхізацыі пры епіскапаце Расіі біскуп Кірыл Клімовіч адзначыў, што «наш час патрабуе не толькі актывізацыі катэхетычнай дзейнасці, але і пераасэнсавання самога паняцця катэхуменату, каб ён быў здольны даць адказы на пытанні сучаснага свету». (AG) |