Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Іспаніі адбылася беатыфікацыя Хрыстафора ад св. Кацярыны |
07.04.2013 22:11 |
7 красавіка прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэло Амата цэлебраваў у Кордаве (Іспанія) святую Імшу, падчас якой ад імя Папы абвясціў благаслаўлёным Хрыстафора ад св. Кацярыны. Гэта была першая беатыфікацыя ў Пантыфікаце папы Францішка і першая ў гісторыі гэтай дыяцэзіі.
Як піша польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Хрыстафор ад св. Кацярыны нарадзіўся ў Мерыдзе ў 1638 г. у беднай сям’і. З дзяцінства цяжка працаваў. Адзначаўся любоўю да практык пакаяння.
Прыняўшы святарскае пасвячэнне, быў прызначана вайсковым капеланам падчас вайны з Партугаліяй. Цяжка паранены, вярнуўся дадому. У 1670 г. распачаў жыццё пустэльніка ў гарах каля Кордавы. Прыцягнуты духоўнасцю св. Францішка, склаў манаскія абяцанні ў кляштары Маці Божай. У 1673 г. заснаваў там шпіталь Езуса з Назарэта для самых бедных. Асабліва клапаціўся пра састарэлых і хворых жанчын. Праз некаторы час заснаваў супольнасць Братоў Шпітальных Езуса з Назарэта.
Хрыстафор ад св. Кацярыны памёр у 1690 г. Беатыфікацыйны працэс пачаўся ў 1773 г., аднак спыніўся з-за напалеонаўскіх войнаў і рэвалюцыі ў Іспаніі.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.