У Рыме беатыфікаваны італьянскі святар, вядомы як апостал хворых |
11.05.2013 23:41 |
У Рыме адбылася беатыфікацыя кс. Луіджы Наварэсэ — італьянскага святара, які на працягу 30 гадоў працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Ватыкана і стаў вядомы як апостал хворых. Беатыфікацыю ў рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі здзейніў ад імя Святога Айца Дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Як адзначыў іерарх, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, благаслаўлёны Луіджы Наварэсэ паспрыяў «змене спосабу мыслення ў дачыненні да хворых», ставячы на першае месца на літасць да іх, а актыўны ўдзел саміх хворых у дзейнасці. Ён заахвочваў іх «быць не толькі прадметам салідарнасці і міласэрнасці, але і дзейснымі асновамі евангелізацыі». Асабліва ён «адчуваў патрэбу малітвы за хворых і разам з імі». (AG) |