Святы Айцец і Марыё Монці абмеркавалі будучыню Італіі і перспектывы інтэграцыі |
Святы Айцец
|
27.04.2013 13:55 |
26 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога прэм’ер-міністра Італіі Марыё Монці. Падчас сустрэчы размова ішла пра будучыню Італіі, перспектывы еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы, звязаныя з феноменам міграцыі.
Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, на якога спасылаецца Ватыканскае радыё, Марыё Монці расказаў Святому Айцу пра свае аргенцінскія карані, падзяліўшыся, што яго бацька нарадзіўся ў горадзе Луян. Таксама палітык падарыў Пантыфіку пісьмовы набор колераў сцягу Італіі, кнігу пра катэдральныя касцёлы Еўропы і сваю ўласную кнігу аб дэмакратыі ў Еўропе. У сваю чаргу Папа падарыў госцю зборнік сваіх першых гамілій з часу абрання на Пасад св. Пятра, ватыканскія манеты і ружанец. (AG)
|