Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| У Італіі падчас працэсіі выбухнуў балкон | 
	| 06.05.2013 15:46 | 
|  Тры асобы загінула і шасцёра паранена ў выніку выбуха балкона на нядзельнай працэсіі ў горадзе Парцічы паблізу Неапаля. 
 Сярод ахвяраў — дзве жанчыны (67 і 65 гадоў) і мужчына (65 гадоў). Група пажылых людзей стаяла пад балконам, які знаходзіўся на другім паверсе старога будынку. Пра гэта паведамляе wiara.pl.
 Выбух прагрымеў каля 21.00. Вялікі хлапок стаў прычынай панікі ў натоўпе — людзі думалі, што дайшла справа да страляніны. Працэсія ў гонар патрона горада, падчас якой група вернікаў несла на плячах фігуру св. Кіра, сабрала каля 25 тысяч удзельнікаў (агульная колькасць жыхароў у Парцічы — 60 тысяч чалавек).
 
 У працэсіі ўдзельнічаў таксама арцыбіскуп Неапаля кардынал Крэшэнцыа Сэпэ, які прыбыў на месца здарэння адразу пасля яго.
 
 (JLS)
 
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.