У Індыі беатыфікаваны Дэвасагаям Пілаі — свецкі вернік, забіты за пераход з індуізму ў каталіцтва |
02.12.2012 16:34 |
Будучы благаслаўлёны нарадзіўся ў 1712 г. на поўдні Індыі. Калі ўжо стаў бацькам сям’і і служыў афіцэрам у каралеўскім палацы, пачаў вывучаць Евангелле і ўрэшце вырашыў стаць католікам. Дэвасагаям стаў сапраўдным евангелізатарам, заклікаючы людзей да навяртання і хросту. У 1752 г. ён быў расстраляны. Як адзначыў кардынал Амата ў размове з Ватыканскім радыё, гісторыя навяртання Пілаі нагадвае жыццё мучанікаў ранняга Касцёла. Турма, па словах іерарха, стала для будучага благаслаўлёнага місіянерскай тэрыторыяй, дзе ён навучаў іншых словам і прыкладам. «Усе гады, праведзеныя ў затачэнні, ён жыў у радасным усведамленні свайго абрання Божым Провідам, свайго адзінства з Езусам», — дадаў кардынал. (AG) |