Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл у Індыі прапануе змагацца з насіллем праз адукацыю
15.01.2013 12:34

Касцёл у Індыі выступіў з прапановай увесці адукацыйны праект, скіраваны на дзяцей ва ўзросце 10 гадоў і вышэй, які б выхоўваў у іх правільнае стаўленне да полу, ролі жанчыны ў грамадстве і роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Мэта такой ініцыятывы — барацьба з насіллем над жанчынамі, якое з’яўляецца вялікай праблемай у краіне.

Як ужо паведамлялася, арцыбіскуп Бамбея кардынал Освальд Грацыяс абвясціў у сваёй архідыяцэзіі 27 студзеня Днём салідарнасці на карысць справядлівасці і роўнасці палоў. Старшыня епіскапату Індыі выступіў з гэтай ініцыятывай пасля выпадку жорсткага гвалту над студэнткай у Нью-Дэлі, які выклікаў у краіне шырокую дыскусію па праблеме насілля.

Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, ментальнасць, якая пануе ў індыйскім грамадстве, з’яўляецца найбольшай перашкодай у барацьбе за роўнасць мужчын і жанчын. Дыскрымінацыі садзейнічае таксама каставая сістэма: у адпаведнасці са статыстыкай, чым ніжэйшая каста, да якой належыць у Індыі жанчына, тым больш верагоднасці для яе стаць ахвярай насілля.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме