Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Берліне плануецца адкрыць першы ў горадзе каталіцкі тэалагічны факультэт |
05.02.2013 17:19 |
У Берліне запланавана адкрыццё першага ў гісторыі горада каталіцкага тэалагічнага факультэта. Да гэтага часу ні ў адным з чатырох дзяржаўных і прыватных ВНУ ў сталіцы Германіі не вялося навучанне па спецыяльнасці «каталіцкая тэалогія».
«Я б хацеў узмацніць голас хрысціянскай веры ў межах грамадскага і навуковага дыскурсу, — так пракаментаваў гэты намер арцыбіскуп Берліна Райнер Марыя Вельке, словы якога прыводзіць Седмица.ru. — У сувязі з гэтым для мяне важна, каб у Берліне з’явілася моцная школа каталіцкай тэалогіі».
Сёння ў нямецкім Універсітэце Гумбальта існуе адзін з буйнейшых у краіне факультэтаў пратэстанцкай тэалогіі. Раней вяліся перамовы аб адкрыцці каталіцкага факультэта, але ў 1994 годзе сенат адхіліў праект.
У сталіцы Германіі каталіцкую тэалогію выкладаюць у семінарыі Вольнага ўніверсітэта Берліна, асобныя лекцыі чытаюцца ў Каталіцкім інстытуце сацыяльных навук і Універсітэце Гумбальта. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.