Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да семінарыстаў: будучыняй з’яўляецца Бог — гэта ўпэўненасць нашага жыцця
Святы Айцец
09.02.2013 14:38

8 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з выкладчыкамі і навучэнцамі Папскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свята Маці Божай Даверу, апякункі гэтай установы. Звяртаючыся да прысутных, Папа паразважаў аб сутнасці быць «абраным, пакліканым Богам».

«Што гэта значыць, што Бог мяне выбраў сярод мільёнаў асоб?» — такое пытанне прапанаваў Пантыфік для разважання будучым святарам. Па словах Папы, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, быць католікамі — «гэта дар», і «мы павінны радавацца, што Бог даў нам гэтую ласку, гэтую прыгажосць мець магчымасць пазнаць паўнату Божай праўды, радасць Яго любові».

Святы Айцец падкрэсліў, што быць выбранымі — значыць мець «прывілею і пакору», але ніколі не «трыумф». «Сёння хрысціяне з’яўляюцца найбольш пераследаванай групай у свеце, бо выступаюць супраць тэндэнцый эгаізму і матэрыялізму», — сказаў Папа і дадаў, што, нягледзячы на тое, што менавіта паслядоўнікі Хрыста спрыялі фарміраванню заходняй культуры, сёння яны ў меншасці і адчужанасці. «Будзем прасіць Пана, каб дапамог у прыняцці гэтай місіі жыць у нейкім сэнсе як меншасць, як чужынцы, але ў той жа час заставацца адказнымі за іншых, даючы сілы для дабра ў нашым свеце», — заахвоціў Пантыфік прысутных.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў таксама ўвагу на «фальшывы песімізм» тых, хто сёння кажа, што хрысціянства страціла сэнс свайго існавання. «Безумоўна, існуюць сур’ёзныя падзенні: яны небяспечныя, і мы павінны прызнаць са здаровым рэалізмам, што гэта дрэнна, і павінны быць упэўненымі, што тут і там Касцёл гіне за грахі людзей, з-за іх нявер’я, але ў той жа час ён адраджаецца нанава. Будучыняй з’яўляецца Бог: гэта моцная ўпэўненасць нашага жыцця, вялікі, рэальны аптымізм, аб якім ведаем. Касцёл — гэта дрэва Бога, які жыве заўсёды вечна і нясе ў сабе пастаянства і сапраўдную спадчыну: жыццё вечнае», — сказаў на заканчэнне Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме