Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Элітны каледж у Флорыдзе забараніў студэнтам вывучаць Біблію
09.03.2013 15:21

Элітны каледж у Флорыдзе (ЗША) забараніў студэнтам вывучэнне Бібліі на тэрыторыі студэнцкага кампусу. Адміністрацыя The Rollins College вырашыла такім чынам «не дыскрымінаваць» студэнтаў іншых веравызнанняў.

Як паведамляе The Christian Post, чатыром студэнтам, якія належалі да арганізацыі «The Inter Varsity Christian Fellowship», было забаронена праводзіць штотыднёвыя сустрэчы для вывучэння Бібліі ў зале студэнцкага інтэрнату. Крыху раней арганізацыі «The Inter Varsity Christian Fellowship» было адмоўлена ў прызнанні на тэрыторыі кампусу, бо ў яе ўставе гаворыцца, што яе лідар павінен быць хрысціянінам.

Адміністрацыя The Rollins College не першай выступіла з ідэяй адмовіць хрысціянскай арганізацыі: у 2011 г. універсітэт Вандэрбільта трапіў у загалоўкі нацыянальных газет, заклікаўшы хрысціянскія арганізацыі адкрыць сябе для лідарства нехрысціянам. Іронія заключаецца ў тым, што абедзве навучальныя ўстановы былі заснаваны як хрысціянскія.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме