Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Індыі з’явіцца першы ўніверсітэт езуітаў |
03.05.2013 22:45 |
Езуіты ў індыйскім штаце Арыса атрымалі згоду ўладаў на будаўніцтва свайго першага ўніверсітэта ў гэтай краіне. Пасля трохгадовых перамоваў быў зацверджаны праект будаўніцтва вышэйшай школы пад назвай «Xavier University». Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, універсітэт пачне дзейнічаць у ліпені 2014 г., і ў ім зможа вучыцца мясцовая моладзь. Усяго ў навучальнай установе будзе 5 тысяч месцаў і 400 выкладчыкаў. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.