Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Папа Францішак адзначае 40-годдзе шлюбаў у Ордэне езуітаў | 
	| Святы Айцец | 
	| 22.04.2013 23:33 | 
|  22 красавіка папа Францішак адзначае 40-ю гадавіну з дня ўрачыстых вечных шлюбаў у Ордэне езуітаў. Гэта адбылося ў 1973 г., калі кс. Хорхе Берголіа быў святаром ужо на працягу 4 гадоў.
 Праз некалькі месяцаў ён быў прызначаны правінцыялам Ордэна езуітаў у Аргенціне. Будучы Папа заўсёды падтрымліваў моцную сувязь з езуіцкай супольнасцю і духоўнасцю заснавальніка ордэна, нават калі займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, падчас біскупскага служэння. Праз некалькі дзён пасля абрання на Пасад св. Пятра Святы Айцец сустрэўся з Генеральным настаяцелем Ордэна езуітаў кс. Адольфа Нікаласам.
 Як адзначыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, якога цытуе Ватыканскае радыё, 22 красавіка — традыцыйная дата для складання ўрачыстых шлюбаў у Ордэне езуітаў, якімі яны заканчваюць перыяд сваёй духоўнай фармацыі. Гэтая дата выбрана не выпадкова, бо менавіта 22 красавіка 1542 г. склалі вечныя шлюбы св. Ігнацый Лаёла і яго першыя паплечнікі.
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.