| Дыяканскае пасвячэнне першага ў сучаснай гісторыі беларускага езуіта |
| Беларусь |
| 05.04.2013 11:19 |
|
Літургію ўзначаліў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры. Сваё спецыяльнае віншаванне новым дыяканам езуітам скіраваў папа Францішак. Дыякану Віктару Жуку 33 гады, ён нарадзіўся і вырас у Пінску. Пасля таго, як скончыў эканамічны факультэт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, адчуў пакліканне да манаскага жыцця. У 2003 годзе ўступіў у навіцыят расійскага рэгіёну Таварыства Езуса ў Навасібірску. Вывучаў філасофію ў Падуі. Душпастырскую практыку праходзіў у Мілане, адначасова супрацоўнічаў з італьянскімі езуітамі ў ініцыятывах для моладзі. З 2010 г. вывучае тэалогію ў Рыме. Даведка Кс. Юрый Жаўняровіч ![]()
|


2 красавіка 2013 г. у сусветнавядомым рымскім касцёле Il Gesù — Найсвяцейшага Імя Езуса — адбыліся дыяканскія пасвячэнні семінарыстаў, якія належаць да Таварыства Езуса, езуітаў. Сярод 13 кандыдатаў былі прадстаўнікі розных краін, сярод якіх і наш суайчыннік Віктар Жук, які паходзіць з Пінска.
для друку