Фонд Яна Паўла ІІ дапамагае моладзі Усходняй Еўропы атрымаць адукацыю |
31.01.2013 11:51 |
У гэтыя дні ў Польскім доме ў Рыме праходзіць сустрэча Адміністрацыйнай рады Фонду Яна Паўла ІІ. Адна з форм дзейнасці фонду — дапамога і адукацыя моладзі з Усходняй Еўропы.
Па словах кіраўніка фонду кардынала Станіслава Дзівіша, дзякуючы дзейнасці арганізацыі 900 чалавек змаглі атрымаць ступень магістра, а 80 — ступень доктара. Праца фонду звязана таксама з навуковымі кантактамі і культурным абменам. Як дадаў кардынал, папа Ян Павел ІІ заўсёды жадаў такога абмену паміж Усходам і Захадам і заснавання такой структуры, якая б магла гэтым займацца.
Фонд Яна Паўла ІІ быў устаноўлены папскім дэкрэтам 16 кастрычніка 1981 г. Мае міжнародны характар і дзейнічае ў 16 краінах свету, рэалізуючы мэты, пастаўленыя Вялікім Папам: ініцыятывы адукацыйнага, навуковага, культурнага, рэлігійнага і дабрачыннага характару. Фонд з’яўляецца спонсарам стыпендыяльнай праграмы для студэнтаў з Усходняй Еўропы. (AG)
|