Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак у бытнасць кардыналам: дзякуючы сведчанню Яна Паўла ІІ штодзень малюся Ружанец
Святы Айцец
04.04.2013 11:01

Яшчэ ў бытнасць кардыналам папа Францішак прызнаўся, што дзякуючы сведчанню Яна Паўла ІІ штодзень моліцца ўсе таямніцы Ружанца. Аб гэтым сённяшні Пантыфік казаў у размове з італьянскім выданнем «30 Giorni».

Узгадваючы, як у 1985 г., будучы рэктарам семінарыі, пабываў у Рыме і ўдзельнічаў у ружанцовай малітве, якую ўзначаліў Ян Павел ІІ, кардынал Хорхе Марыа Берголіа адзначаў: «Я бачыў яго стоячым на каленях і паступова пагружаўся ў малітву. Яго пабожнасць была сведчаннем. Я ўяўляў яго сабе як маладога святара, семінарыста, паэта, працаўніка, дзіця ў Вадавіцах у той жа самай паставе, прамаўляючага таямніцы Ружанца».

Кардынал прызнаўся, што сведчанне Яна Паўла ІІ глыбока ўразіла яго. «Я ўсвядоміў сапраўднае значэнне словаў, якія Маці Божая з Гвадэлупы прамовіла да св. Хуана Дыега: „Не бойся, хіба Я не твая Маці?“ Я зразумеў прысутнасць Марыі ў жыцці Папы. З гэтай хвіліны я штодзень малюся 15 таямніц Ружанца», — сказаў тады сённяшні Пантыфік.

Ватыканскае радыё ўзгадвае пра гэта ў сувязі з тым, што 4 мая папа Францішак наведае базыліку Санта Марыя Маджорэ, дзе ўзначаліць ружанцовую малітву.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме