Папа маліўся ля месца спачывання Яна Паўла ІІ у гадавіну яго смерці |
Святы Айцец |
03.04.2013 11:34 |
2 красавіка ўвечары Святы Айцец Францішак здзейсніў візіт да месца спачывання бл. Яна Паўла II у восьмую гадавіну яго смерці. Святога Айца суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, і кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, асабісты сакратар Пантыфіка. Папа правёў некаторы час на малітве ў капліцы св. Себасцьяна, дзе знаходзіцца саркафаг з целам памерлага Пантыфіка. Выходзячы з сабора, Святы Айцец, па інфармацыі Ватыканскага радыё, затрымаўся ля месцаў пахавання бл. Яна XXIII і св. Пія X. (AG) |