Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маскве пройдуць Дні Яна Паўла ІІ |
13.05.2013 11:59 |
У межах штогадовых Дзён Яна Паўла ІІ у Маскве 18 мая ў культурным цэнтры «Пакроўскія брамы» пройдзе сустрэча «Дух Асізі ў служэнні Пантыфікаў XXI ст.». Як адзначае cathmos.ru, у праграме: разважанні гісторыкаў, філосафаў і публіцыстаў, канцэрт каталіцкай і праваслаўнай духоўнай музыкі, а таксама прэзентацыя першага рускага зборніка вершаў Марэка Скварніцкага, польскага паэта і рэдактара, які адкрыў шырокаму колу чытачоў паэзію Караля Вайтылы. (SZh) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.