Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Еўропе акты вандалізму ў дачыненні да хрысціянскіх святынь становяцца звычайнай з’явай |
18.04.2013 15:10 |
Нягледзячы на адсутнасць прамога пераследу еўрапейскіх хрысціян, зафіксаваны шматлікія факты іх дыскрымінацыі. На адсутнасць рэагавання з боку насельніцтва Еўропы на гэтую праблему звярнуў увагу прадстаўнік Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы кс. Фларыян Кольфхаус.
Як адзначыў святар у размове з domradio.de, на які спасылаецца Седмица.ru, акты вандалізму ў дачыненні да хрысціянскіх святынь ператвараюцца ў звычайную з’яву ў многіх краінах Еўропы. Напрыклад, у Германіі штогод здзяйсняецца 300–400 такіх актаў у святынях і на хрысціянскіх могілках. Каля 400 выпадкаў дыскрымінацыі ў адносінах да вызнаўцаў Хрыста зафіксавана за 2012 год у Францыі.
Па словах кс. Кольфхауса, паведамленні аб супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да хрысціянскіх устаноў рэдка публікуюцца ў СМІ. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначае, што ў Еўропе не хапае чуласці ў выпадках антыхрысціянскіх акцый у святынях і на могілках. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.