Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Папа заклікаў маліцца за хрысціян, пакутуючых ад пераследу і насілля | 
| Святы Айцец | 
| 12.05.2013 19:50 | 
| 
 
 Пра патрабуючых і церпячых Папа згадваў і падчас святой Імшы 11 мая. «Калі мы не выходзім за ўласныя рамкі да найбольш патрабуючых братоў: да хворых, бедных, да тых, каго эксплуатуюць, калі мы не здольныя выйсці да іх ранаў, — ніколі не навучымся свабодзе, якая вядзе да зыходу з саміх сябе ў накірунку ранаў Езуса», — сказаў тады Пантыфік. (AG)   | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					

Маліцца за хрысціян, якія церпяць пераслед і насілле, заклікаў Святы Айцец Францішак у «Твітэры». «Давайце маліцца за шматлікіх хрысціян у свеце, якія ўсё яшчэ пакутуюць ад пераследу і насілля. Няхай Бог дасць ім адвагу веры», — так гучыць новы запіс у папскім профілі, які з’явіўся 12 мая.
 для друку
Ватыканскае радыё