Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Апостальская Сталіца і ЗША будуць разам супрацьдзейнічаць адмыванню грошай |
08.05.2013 16:48 |
7 мая ў Вашынгтоне было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і ЗША аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню міжнароднага тэрарызму. Заключэнне пагаднення паспрыяе абмену інфармацыяй і двухбаковаму развіццю ў фінансавым сектары.
З боку Святога Пасаду дакумент падпісаў дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Рэнэ Брульхард, а з боку ЗША — дырэктар дэпартамента па фінансавым кантролі Джэніфер Шаскі Калверы.
«Гэта ясны доказ таго, што Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан сур’ёзна ставяцца да барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, — адзначыў Рэнэ Брульхард, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. — Ватыкан прадэманстраваў, што з’яўляецца надзейным партнёрам на міжнародным узроўні».
Падобныя пагадненні ўжо існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Бельгіяй, Іспаніяй і Славеніяй. На дадзены момант Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду вядзе перамовы з іншымі краінамі аб падпісанні такіх дакументаў. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.