Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У саборы ў Мадрыдзе знойдзена бомба |
08.02.2013 16:13 |
7 лютага ў адным з канфесіяналаў катэдральнага сабора Альмудэна ў Мадрыдзе (Іспанія) была знойдзена бомба. Па інфармацыі нямецкага агенцтва KNA, яна ўтрымлівала 200 грам выбуховага матэрыялу і па ўсёй верагоднасці была сканструявана аматарам.
Дзякуючы ўмяшальніцтву паліцыі ўжо праз некалькі гадзін святыня зноў была адкрыта для наведвання вернікамі.
Катэдра Альмудэна (поўная назва Санта-Марыя-ла-Рэаль-дэ-ла-Альмудэна) з’яўляецца адзіным катэдральным саборам Мадрыда, будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў XVIII стагоддзі. У 1993 годзе катэдру асвяціў благаслаўлёны Ян Павел ІІ. У жніўні 2011 года папа Бэнэдыкт XVI цэлебраваў у ёй літургію з удзелам некалькіх тысяч семінарыстаў з усяго свету. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.