Папа выказаў спачуванні ахвярам трагедыі ў Бостане |
Святы Айцец |
16.04.2013 15:28 |
Папа Францішак глыбока засмучаны навіной аб гібелі людзей і атрыманні многімі сур’ёзных траўм у выпадку акту насілля, учыненага 15 красавіка ў Бостане. Святы Айцец выказаў сваю малітоўную блізкасць усім пацярпелым і запэўніў у малітве за загінуўшых у выніку гэтай «бессэнсоўнай трагедыі». У тэлеграме на імя арцыбіскупа Бостана кардынала Шона О’Мэлі, падпісанай Дзяржаўным Сакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, гаворыцца, што Пантыфік моліцца, каб усе бостанцы аб’ядналіся вакол імкнення адказваць на зло дабром, каб такім чынам пабудаваць яшчэ больш справядлівае, свабоднае і бяспечнае грамадства для будучых пакаленняў. (AG) |