Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абаронцы жыцця ў ЗША: нават пасля такіх трагедый, як стральба ў ньютаўнскай школе, ёсць надзея
18.12.2012 13:03

Перад абліччам такой трагедыі, як стральба ў школе Ньютаўна, становіцца яшчэ больш неабходнай малітва, аднаўленне веры і абвяшчэннe пашаны да жыцця, — адзначаюць абаронцы жыцця ў ЗША, каментуючы трагедыю ў школе, што здарылася 14 снежня. У выніку стральбы загінулі 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.

Майк Хукабі, вядомы амерыканскі рэлігійны дзеяч, падкрэсліў, што насілле ў школах — гэта наступства выгнання з іх Бога. Гэтае злачынства, як дадаў Хукабі, нараджаецца з «эгацэнтрычнай культуры», у якой Богу не адводзіцца цэнтральнае месца.

Брайан Кэмпер, кіраўнік секцыі моладзі ў арганізацыі «Святары за жыццё», параўноўвае забойства школьнікаў у Ньютаўне з забойствам ненароджаных дзяцей. Прадстаўнік амерыканскай арганізацыі назваў аборт «нябачным злачынствам, якое не паказваюць у вячэрніх тэлевізійных навінах», а таму «трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, каб указваць на пагрозу гэтага злачынства».

Адзін з дырэктараў хрысціянскай арганізацыі ў абарону сям’і «Focus on the Family» параўнаў трагедыю ў Ньютаўне з біблейскім аповедам пра караля Ірада, які загадаў забіць немаўлят. Аднак, дадаюць абаронцы жыцця, «абяцанне Евангелля кажа нам, што нават у абліччы такой бяды ёсць надзея».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме