Малітвы ў ЗША за ахвяраў стральбы ў школе спыняюцца пагрозамі невядомых |
17.12.2012 13:35 |
Малітоўнае чуванне з удзелам Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, а таксама набажэнствы ў цэрквах розных вызнанняў адбыліся ў нядзелю 16 снежня ў Ньютаўне. За два дні да гэтага ў мясцовай школе 20-гадовы Адам Лэнза забіў 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей. Варта адзначыць, што ў ньютаўнскім касцёле св. Розы з Лім святая Імша была спынена: невядомы патэлефанаваў у плябанію і сказаў, што заб’е ўдзельнікаў малітвы. Паліцыя не знайшла ў касцёле і ў плябаніі выбуховых рэчываў. Зараз вядзецца пошук невядомага. (AG) |